РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ
Сутнасць асабістага аддання сябе Марыі
1. Kiм для нас з’яўляецца Марыя?
Марыя
– з’яўляецца Божым стварэннем, як мы, сама па сабе Яна з’яўляецца нічым, але
ўсё Яна атрымала ад Бога. Бог, аднак, учыніў Яе найпрыгажэйшым і наймагутнейшым
пасля Хрыста чалавекам. Ён не патрабаваў Яе дзеля ажыццяўлення сваіх планаў,
але з любові да Яе і да людзей паклікаў Яе да жыцця і праз Яе хоча ажыццявіць
Свае найвялікшыя справы. Марыя з’яўляецца Маці Божай і гэты адзіны і
незразумелы прывілей узвышае Яе па-над усімі стварэннямі. Еднасць Марыі са
Святой Тройцай робіць Яе для нас таямніцай.
Марыя з’яўляецца нашай Суадкупіцелькай.
Стоячы пад крыжам, Яна расплачвалася разам з Хрыстом, і ў залежнасці ад Яго, боллю Свайго Беззаганнага Сэрца сплачвала кошт нашага Адкуплення. Дзякуючы гэтаму тытулу, у Яе ёсць права на кожнага чалавека, таму што Яна разам з Хрыстом заслужыла для кожнага з нас жыццё вечнае.
Марыя з’яўляецца Пасрэдніцай усялякіх ласкаў.
Нішто не прыходзіць да нас ад Бога без Яе. Сын перадаў Ёй усё, што здабыў праз сваё жыццё і смерць. Марыя можа выпрасіць кожную ласку і кожную, якую мы атрымліваем, Яна сапраўды выпрошвае.
Марыя з’яўляецца Каралевай Свету, Анёлаў і людзей.
Яна
мае не толькі каралеўскую годнасць, але таксама сапраўдную каралеўскую ўладу.
Яна – магутная Каралева і нішто не можа Ёй супрацьстаяць. Бог ні ў чым Ёй не
адмаўляе, а Яна ведае, аб чым можа прасіць Каралева свету. Яна таксама мае
ўладу над сатаной. Злы дух баіцца Яе больш, чым усіх анёлаў і святых.
Марыя з’яўляецца Маці Касцёла і людзей.