Страницы

Уводзіны

  Найвышэйшым актам ушанавання Найсвяцейшай Панны Марыі лічыцца цалкавітае асабістае адданне сябе Ёй. Першае падставовае вучэнне гэтаму спосабу ўшанавання Маці Божай прыпісваецца французскаму святару, які жыў у XVII-XVIII стст., святому Людвіку дэ Манфору (1673-1716).

Адданне сябе Марыі паводле св. Людвіка дэ Манфора атрымала ў нашым стагоддзі не толькі вялікую папулярнасць, але і заслужыла асаблівае прызнанне з боку Настаўніцка Інстытута Касцёла i шматлікіх славутых тэолагаў. Дзякуючы гэтаму набажэнства стала ўласнасцю Касцёла і выражэннем яго аўтэнтычнай марыйнай пабожнасці. Усе Папы нашага стагоддзя асабіста аддалі сябе Марыі ў святое нявольніцтва любові. […]


У гэтым маленькім сшытку змешчаны думкі ў форме простых разважанняў, якія могуць дапамагчы ў практычнай падрыхтоўцы да аддання сябе Марыі і ў першых кроках жыцця на шляху адданасці. Зрэшты, таго, хто аддаў сябе Марыі, усяму навучыць Маці Божая.


Можа варта, нават, перапісаць гэты сшытак і мець яго пры сабе, як часовы катэхізіс асабістага аддання сябе Марыі.