Усе
гэтыя словы аддадзеныя Маці Божай. Гэта чытанне трэба лічыць Яе запрашэннем на
шлях аддання. Не адкладай гэты сшытак пакуль не скажаш Сваёй Маці: “Я аддаюся Табе ва ўласнасць, можаш са мной
рабіць, што захочаш.” Потым будзеш паглыбляць і ўдасканальваць жыццё на
шляху аддання.
Няхай
узор Папы Яна Паўла II, вялікага Прымаса
Польшчы і іншых Біскупаў стане для цябе новым штуршком, каб менавіта так – наноў
або першы раз – злучыцца з Багародзіцай.
Калі
не адчуваеш ахвоты да асабістага аддання сябе Марыі, можа перажываеш нейкі супраціў,
пакорна скажы Ёй: “Маці, калі Ты прагнеш,
тады Сама прыцягні мяне на шлях аддання”. І маліся, просячы святла.
Зразуменне шляху дасканалага аддання сябе Найсвяцейшай Панне з’яўляецца
выключнай ласкай Бога.
Божую
ласку трэба выпрошваць гарачай малітвай. Прасі штодзённа, каб табе была дадзена
гэтая ласка. Прасі з даверам. Табе не адмовяць у гэтым дары. Марыя Сама цябе
прыцягне, калі толькі Ёй дазволіш.
Тады
ты зразумееш, што адданне сябе ў матчыную няволю Маці Божай і людзям – гэта
адданне сябе шчасцю.