5. Якія галоўныя ступені на шляху аддання?
Усе людзі знаходзяцца на розных узроўнях
аддання.
ü Змаганне са смяротнымі грахамі.
Першы ўзровень, або першы этап на шляху аддання, могуць дасягнуць
тыя, хто змагаецца са смяротнымі грахамі.
Ты
можаш аддаць сябе Маці Божай нават жывучы ў смяротным граху, нават будучы
вялікім грэшнікам, але з умовай, што ты шчыра прагнеш вызваліцца ад грахоў і
стала жыць у асвячальнай ласцы, а таксама гатовы на ўсё, толькі б вытрываць у
гэтай ласцы. Ты павінен зразумець, што табе пагражае вечнае асуджэнне і пасля
добрага разважання вельмі шчыра сказаць: "Маці
Божая, я дазваляю Табе рабіць са мной усё, толькі б я не ўчыніў смяротнага
граху. Ты можаш цалкам змяніць маё
жыццё, забраць усё, што цягне мяне да граху, толькі б я больш цяжка не грашыў».
Такі
павінен быць акт аддання грэшніка. За
такі акт ты атрымаеш здольнасць прыняць ласку ахвоты жыцця ў асвячальнай ласцы
і пазбягання граху. Ты будзеш ахвотна і як мага хутчэй ісці да споведзі, калі
не вытрываеш і зграшыш. У табе запануе тады радасць Божага жыцця.
На гэтым этапе ты павінен прымаць Св.
Камунію прынамсі ў першыя пятніцы і першыя суботы месяца, а таксама ў Марыйныя
святы. Гэта дапаможа табе вытрываць у стане ласкі.
ü Змаганне з лёгкімі грахамі.
Другі ўзровень, або другі этап на шляху аддання
Найсвяцейшай Панне Марыі, прызначаны для тых, хто змагаецца з лёгкімі грахамі.
Калі
звычайна ты жывеш у стане ласкі і табе здараецца рабіць лёгкія грахі, з якіх ты
хацеў бы вызваліцца, можаш прачытаць такі акт: "Маці Божая, я дазваляю табе рабіць са мной ўсё, толькі б я не
рабіў лёгкіх грахоў. Вазьмі мой розум і ўсё ў ім пазмяняй, каб я лічыў добрым
тое, што Ты лічыш добрым і меў агіду да таго, што Ты лічыш агідным. Вазьмі маю
волю, каб я заўсёды жадаў таго, што Ты жадаеш, забяры маё сэрца, каб я любіў тое,
што Ты любіш, і не любіў таго, што Ты не любіш».
Трэба над гэтым актам добра паразважаць,
каб прачытаць яго ў цалкавітым перакананні. Калі ты ўчыніш гэты акт, будзеш
здольны прыняць ласку, якая паступова вылечыць цябе з хваробы паўсядзённых
грахоў. Імкніся прымаць Св. Камунію прынамсі раз у тыдзень, а нават часцей, і
вучыся чытаць Евангелле, атрымаеш тады шмат святла і ахвоты да добрага. На
другім этапе можна далучыцца да апостальства марыйных груп, або іншымі словамі
да марыйнага апостальства.
ü Здабыванне цнотаў.
Трэці ўзровень, або трэці этап на марыйным шляху могуць дасягнуць
тыя, хто звычайна ўжо не чыніць свядомага лёгкага граху. Хто свядома не робіць
лёгкага граху, або гэта здараецца ў яго рэдка, атрымае ад Марыі ласку. Яна
заключаецца ў тым, што чалавек прагне ні ў чым Богу не адмовіць і ўсё больш Яго
любіць. Няхай ён учыніць такі акт: „Маці,
я дазваляю Табе рабіць са мной ўсё, толькі б я ні ў чым Табе і Езусу не
адмовіў, толькі б Езуса і Цябе любіў так, як Ён гэтага прагне. Я згаджаюся на
кожнае цярпенне, якое дзеля гэтага патрэбна, i якое Езус захоча мне паслаць.”