7. Як дасягнуць сціслай еднасці з Марыяй?
Ты можаш свабодна карыстацца ўсімі сродкамі, якія знойдзеш, каб лепш маліцца да Марыі, часцей пра Яе памятаць, дасканала Яе ўшаноўваць і пашыраць Яе хвалу. Вось некаторыя з іх:
Павесь
у пакоі абраз Маці Божай. Уяўляй, што гэта не абраз ці фігура, а Яна Сама тут
прысутная. Маліся да Яе, як да прысутнай. Паводзь сябе так, як бы Яна сама
асабіста была ў цябе.
Раніцай,
або кожны раз, калі выходзіш з дому, папрасі Марыю аб блаславенстве на ўвесь
дзень і зрабі знак крыжа. Яна сапраўды цябе паблаславіць.
Імкніся
ўсё рабіць з Марыяй. Уяўляй сабе, што Яна паўсюль ідзе з табой. Запрашай Яе ўсюды,
куды ідзеш. Хто навучыўся ўтрымліваць у сабе свядомасць Марыі, мае вялікі
скарб. Такому чалавеку нашмат лягчэй будзе ўсё аддаваць і ўсяго прасіць.
Вучыся
ўсё рабіць у Марыі. Уяўляй сабе, што ты ў Яе Найчысцейшым і поўным супакою
Сэрцы, як у святыні, цалкам ахінуты Ёй. Няхай цябе агарне Яе ўнутраная
атмасфера. Тады ты будзеш амаль спантанна пазбягаць усяго, чаго ў Ёй быць не можа:
неспакою, шуму, нэрвовасці, злосці, эгаізму… Ты будзеш спантанна насычацца Яе
цнотамі і дарамі: пакорай, спакоем, чыстасцю, даверам...
Уяўляй
сабе, што ты глядзіш Яе вачыма на свет і людзей, што любіш Яе Сэрцам. Разважай
часта над Яе жыццём. Не затрымлівайся, аднак, на паверхні падзеяў, апісаных у
Евангеллі. Старайся зразумець Яе духа. Уяўляй сабе, што Яна тады думала, якія ў
былі пачуцці і прагненні. Такім чынам ты прасякнеш у Яе ўнутраны свет. Прасі,
каб Яна сама тады ўдзяліла табе Свае перажыванні і пачуцці і вучыла цябе Сябе.
Прагні ўсё рабіць дзеля Яе. Не бойся пакрыўдзіць Бога. Яна ўсё аддае Хрысту,
нічога не затрымлівае дзеля Сябе. У Ёй усё імкнецца да Бога, як рака да мора.
Калі ведаеш пра гэта, не бойся брацца дзеля Яе за вялікія справы. Такім чынам
ты будзеш рабіць гэта для Бога, а Бог узнагародзіць цябе за гэта больш чым,
калі б ты напрамую ахвяраваў усё Яму.